image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вялікая адказнасць – адказнасць за дзіцячыя жыцця! (Маладзечанскі раён)

1157

Кожны дзень, атпраўляючы сваіх дзяцей у школы, мы перакладаем адказнасць за іх жыцце на настаўнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць веды, займаюцца фізічнай культурай, знаёмяцца адзін з адным. Пра тое, что можа здарыцца надзвычайная сітуацыя, яны не задумваюцца.

У рамках рэспубліканскага Адзінага Дня бяспекі дваццаць восьмага лютага супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце, дзе вучацца дзеці з парушэннем зроку, эвакуацыю. Галоўнай мэтай было яшчэ раз пракантраляваць веды і дзеянні па плану эвакуацыі адказных за гэта работнікаў. Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Болей за ўсіх пры такіх абставінах бяспечным выпадкам схільныя дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да трагічных выпадкаў.

Падчас эвакуацыі ў дзяржаўнай установе прысутнічаў інспектар Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Ён адзначыў у сваім каментарыі, что выклік пажарных і эвакуацыя дзяцей правялі на выдатным узроўні. Па плану “пажар” здарыўся ў памяшканні на першым паверсе. Настаўнікі справіліся са сваім заданнем на “выдатна”. Усе паспяхова былі выведзены на вуліцу.

У заканчэнне мерапрыемства яшчэ раз усе разам успомнілі правілы бяспекі. Спадзяёмся, что у жыцці гэтых дзяцей эвакуацыя заўсёды будзе толькі трэніровачнай.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть