image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Яшчэ раз пра бяспеку! (Мядзельскі раён)

546

Прадухіліць бяду – галоўны прынцып працы ратавальнікаў.

У большасці выпадкаў ўзнікненню надзвычайных сітуацый спрыяюць такія фактары, як нізкі ўзровень падрыхтаванасці і практычных навыкаў, парушэнне правілаў і тэхнікі пажарнай бяспекі. Гледзячы навіны, слухаючы радыё, чытаючы газеты мы бачым колькі людзей паплаціліся жыццём і здароўем толькі таму, што ім своечасова не паведамілі, што “гарым”, не аказалі першую медыцынскую дапамогу, не дапамаглі выйсці з небяспечнай зоны.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікамі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца пастаянная пажарна–прафілактычная і інфармацыйна – тлумачальная праца з насельніцтвам. Так і дзень 26 лютага не стаў выключэннем – начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў выступленне ў працоўных калектывах унітарнага прадпрыемства “Санаторый “Белая Русь”. Спачатку Андрэй Анатольевіч правёў прадметную размову з медыцынскім персаналам, а затым сустрэўся з работнікамі сталовай. У ходзе выступленняў разглядаліся асноўныя правілы паводзін пры ўзнікненні пажару, дзеянні пры эвакуацыі з будынка, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянні па сігнале абвесткі насельніцтва “Увага ўсім!” і многія іншыя.

У заключэнні сустрэчы Андрэй Анатольевіч звярнуўся да прысутных з заклікам быць уважлівымі ў пытаннях ўласнай бяспекі і праяўляць клопат да тых, хто знаходзіцца побач.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть