image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Звычайная сустрэча для незвычайных людзей (Стаўбцоўскі раён)

714
У рамках  Адзінага Дня бяспекі  ратавальнікі Стаўбцоўшчыны працягваюць ажыццяўляць  прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый сярод насельніцтва.  

Адной з вядучых формаў работы ў дадзеным накірунку з’яўляюцца сустрэчы бяспекі, якія праводзяцца на працягу ўсёй акцыі. Вось і на гэты раз ратавальнікі вырашылі правесці такую сустрэчу, каб яшчэ раз нагадаць пра неабходнасць жыць бяспечна. Аднак слухачамі сталі не зусім звычайныя людзі, а менавіта – маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Ратавальнікі падрыхтавалі для наведвальнікаў аддзялення забаўляльна-навучальную праграму, падчас якой удзельнікі набылі пэўныя веды і, спадзяемся, назапасілі пазітыўныя эмоцыі. Акрамя звычайнай размовы пра бяспеку, у рамках сустрэчы адпрацавалі алгарытм дзеяння падчас узнікнення надзвычайнай сітуацыі, узгадалі знакі эвакуацыі, “пазнаёміліся” з вогнетушыцелем. Не абышлася сустрэчы і без прагляду тэматычных відэафільмаў. А ў канцы мерапрыемства ўсе прысутныя, па традыцыі ўжо, атрымалі на памяць тэматычныя буклеты і размалёўкі.

Такім чынам, яшчэ адна сустрэса бяспекі прайшла н Стаўбцоўшчыне, але ратавальнікі на гэтым не спыняюцца і крочаць далей – да новых сустрэч, да новых ведаў бяспекі!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть