image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бестурботнасць прыводзіць да пажараў (Валожынскі раён)

1275

У рамках Адзінага Дня бяспекі і месячніка пажарнай бяспекі начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Багданоўскі».

У пачатку сустрэчы Аляксандр Ігаравіч распавёў пра сітуацыю з пажарамі ў рэспубліцы і вобласці, прывёў прыклады найбольш трагічных выпадкаў, якія мелі месца, як у мінулым, так і ў бягучым годзе, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што большая частка такіх трагедый адбываецца з-за бестурботнасці, няўважлівасці, а часам і проста чалавечага глупства.

- Курэнне ў стане алкагольнага ап'янення, бескантрольнасць дзеянняў па прычыне алкагольнай інтаксікацыі, якія прывялі за сабой негатыўныя і нават непапраўныя наступствы - надзённая праблема, у тым ліку і ў нашым раёне, - адзначыў Аляксандр Сівы.

У завяршэнні выступу выратавальнік распавёў аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці і траў на корані, правілах бяспекі пры спальванні смецця, прывёў прыклады бестурботнасці людзей, якія прывялі да трагічных наступстваў, нагадаў аб мерах адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаных за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть