image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урокі бяспекі для дарослых. (Мядзельскі раён)

827

Адным з эфектыўных метадаў работы па барацьбе з пажарамі і гібеллю людзей ад іх застаюцца выступленні ў працоўных калектывах. Бо менавіта “жывая размова” з людзьмі дае станоўчы вынік у разглядзе тэм, звязаных з забеспячэннем пажарнай бяспекі.

25 лютага адбылася сустрэча начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Анатольевіча Каркоцкага з работнікамі ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый “Нарач”. Спачатку гэта былі рабочыя, а затым гутарка супрацьпажарнай накіраванасці была праведзена ў адміністрацыйным корпусе. У сваім выступе Андрэй Анатольевіч асвятліў асноўныя правілы бяспечных паводзін на працоўным месцы і ў побыце, акцэнтаваўшы ўвагу на тыповых памылках, якія могуць справакаваць надзвычайную сітуацыю. У дыялогу ён закрануў і такую тэму, як папярэджанне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама пакіданне дзяцей без нагляду, звярнуў увагу на тое, што менавіта сам чалавек, яго бестурботнасць часцяком прыводзіць да трагедыі.

Больш падрабязна Андрэй Анатольевіч спыніўся на неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і нагадаў прысутным, што асноўнай прычынай ўзнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Грамадзяне, у якіх узніклі пытанні здолелі атрымаць тут жа на іх і кампетэнтныя адказы.

У заключэнні сустрэчы начальнік Мядзельскага РАНС нагадаў прысутным аб правілах бяспекі на вадзе, а таксама распавёў пра мабільны дадатак "МНС Беларусі: Дапамога побач", які дапаможа зарыентавацца ў экстранай сітуацыі, выклікаць пры неабходнасці службу выратавання, правільна аказаць першую даўрачэбную дапамогу, а таксама праверыць свае веды па бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть