image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Размовы пра бяспеку працягваюцца… (Стаўбцоўскі раён)

1125

На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна працягваецца работа, накіраваная на папярэджванне пажараў. Кожны дзень работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы бяспекі з насельніцтвам з мэтай нагадаць, папярэдзіць, дапамагчы. 

Так, у рамках Адзінага Дня бяспекі выконваючы абавязкі начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Дзераўная. Увагу прысутных ратавальнік традыцыйна звярнуў на правілы пажарнай бяспекі ў побыце і на рабочых месцах, патлумачыў, да якіх наступстваў прыводзіць наша халатнасць і абыякавасць у пытаннях бяспекі. Акрамя таго, нагадаў алгарытм дзеяння падчас узнікнення надзвычайнай сітуацыі. Безумоўна, не пакінуў без увагі і пытанне бяспекі дзяцей. Акцэнтаваў увагу і на выкананні правілаў пажарнай бяспекі падчас распальвання кастроў і спальванні смецця.

“Да, усе мы ведаем, што агонь становіцца ворагам толькі ў той момант, калі да карыстання ім адносяцца безадказна, калі не захоўваюць правілы пажарнай бяспекі, - адзначыў Аляксандр Іосіфавіч і дадаў: - Такім чынам, менавіта мы самі нясём адказнасць за нашу бяспеку. Вось і трэбы зрабіць усё магчымае, каб наша жыццё і жыццё нашых родных стала бяспечным”.

Пра правілы пажарнай бяспекі нагадаў і інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі аддзела Вадзім Салаўёў, які сустрэўся з работнікамі ААТ “Каганец”.

Канешне, ратавальнікі заўсёды побач і прыйдуць на дапамогу ў любы момант. Але так хочацца, каб такіх момантаў было як мага менш!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть