image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Узгаранне – умоунае, газ – сапраўдны (Старадарожскі раён)

823

У апошні працоўны дзень рабочага тыдня спакой супрацоўникаў Старадарожскага раёна газазабяспеячэння быў парушаны: да аднаго з аб'ектаў, завываўшы сірэнамі, прыбылі аўтацыстэрны пажарнай службы. Ратавальнікаў выклікалі члены пажарнай дружыны, якія паведамілі аб узгаранні ў складзе захоўввання балонаў: з-за парушэнняў правілаў бяспекі пры правядзенні будаўнічых работ успыхнуў пажар.

Менавіта такую уводную атрымалі вогнеборцы, якія прымалі ўдзел у штабной трэніроўцы. Задача перад падраздзяленнямі стаяла адна - ліквідаваць ачаг узгарання ў памяшканні аператарскай і не дапусціць распаўсюджвання агню на балоны з газам, чаму маглі паспрыяць ўмовы надвор'я - моцны вецер ускладніў задачу. Каб ліквідаваць надзвычайную сітуацыю, дзейнічаць трэба было хутка і рашуча. Так, дарэчы, і адбываецца: яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў свае веды і ўменні па тушэнні пажару прадэманстравалі члены пажарнай дружыны, патушыўшы ўмоўнае ўзгаранне з дапамогай вогнетушыцеля. Але, на жаль, у ходзе ліківідацыі надзвычайнай сітуацыі аднаму з супрацоўнікаў арганізацыі стала дрэнна. Тут прыйшлося ўспомніць і на практыцы прымяніць веды і ўменні па медыцыне. Не чакаючы хуткай дапамогі, “газавікі” самастойна прывялі калегу ў пачуццё і налажылі на абпаленную руку стэрыльную павязку.

Пасля правядзення вучэнняў ажыццёўлены разбор дзеянняў вогнеборцаў і служачых арганізацыіі на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый. Трэніроўка паказалі, што ратавальнікі, а таксам іх памочнікі - добраахвотныя фарміравання грамадзянскай абароны - дзейнічалі зладжана і з пастаўленымі задачамі паспяхова справіліся.

Таксама ў лютым на базе Страрадарожскага ўчастка “Аўтапарк №2 г. Слуцк” праведзена штабная трэніроўка, удзелу якой прынялі ратавальнікі райадзела па надзвычайных сітуацыях.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть