image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзецям – размалеўкі, дарослым – буклеты і брашуры: фінал акцыі “Бяспека - у кожны дом” у Беразіно

888

Апошні этап акцыі “Бяспека – у кожны дом” прайшоў у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. 

Усе ўдзельнікі акцыі маглі праверыць свае веды пра ўласную бяспеку, пагуляць разам у карысную гульню “Дзе небяспека?”, памаляваць прычыну пажару ў рукавіцах пажарнага, патушыць умоўнае ўзгаранне на пліце, скласці пазл. І абявязкова атрымаць яркую і карысную наглядную прадукцыю ў падарунак. Як і чакалася, дапытлівыя дзеці і дарослыя ўжо на стадыі падрыхтоўкі акцыі падыходзілі і цікавіліся: “А што тут адбываецца?”. Выдатнымі памочнікамі дарослых пажарных на акцыі сталі юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці. Прыемна, што не застаўся ў баку першы сакратар РК ГА “БРСМ”, раённы прадстаўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Агульнымі намаганнямі за дзве гадзіны акцыі мы навучылі мерам пажарнай бяспекі больш за паўсотні чалавек, уручылі нямала асобнікаў нагляднай прадукцыі. Дзецям найбольш падабаліся размалёўкі, дарослым – буклеты “Дапамога побач” і “Бяспечная эвакуацыя”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть