image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб жыццё было бяспечным (Старадарожскi раён)

754

24 лютага ў рамках Адзінага Дня бяспекі на Старадарожчыне былі арганізаваны сустрэчы ратавальнікаў з працоўнымі калектывамі.

Так, начальнік адзела Уладзімір Усеня сустрэўся з работнікамі сельскай гаспадаркі “Шчаткавічы”, а яго першы намеснік Віктар Вілюха наведаў супрацоўнікаў Старадаражскага раёна газазабеспячэння.

У сваіх выступленнях вогнеборцы засяродзілі ўвагу на статыстыцы МНС, прывялі прыклады вогненных трагедый, што здарыліся ў гэтым і мінулым гадах на тэрыторыі раёна, сталічнай вобласці і рэспублікі ў цэлым. Прааналізаваўшы прычыны іх узнікнення, ратавальнікі заклікалі землякоў надаваць больш увагі да свайго жыцця і здароўя.

Увага прысутных была сканцэнтравана на правілах пажарнай бяспекі на прысядзібных участках і ў побыце, на правілах эксплуатацыі печаў і бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і іншых «хатніх» электрапрыбораў. Вогнеборцы надалі асаблівую ўвагу праблеме гібелі дзяцей на пажарах па прычыне свавольстваў з агнём і заклікаў дарослых з усёй адказнасцю падысці да арганізацыі бяспечнага вольнага часу непаўналетніх.

У канцы сустрэчы прысутныя атрымалі камплекты "метадычнай літаратуры", якія яшчэ не раз нагадаюць аб правілах бяспекі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть