image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Супрацьпажарны лікбез (Мядзельскі раён)

651

У мэтах прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людей ад іх начальнік Мядельскаяга раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 21 лютага двойчы сустракаўся з працоўнымі калектывамі Мядзельшчыны. З самай раніцы ён накіраваўся ў санаторый “Журавушка”, дзе нагадаў правілы бяспечных паводзін работнікам гаспадарчай групы. Затым адбыўся “супрацьпажарны лікбез” з работнікамі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі – сад № 3 г.Мядзела”.

Падчас выступленняў Андрэй Каркоцкі прывёў прыклады пажараў, якія адбыліся ў бягучым годзе ў Рэспубліцы, а таксама завастрыў ўвагу на прычынах іх узнікнення. Далей работнік МНС агучыў асноўныя патрабаванні да забеспячэння пажарнай бяспекі на працоўных месцах, надаўшы асобую ўвагу правілам эксплуатацыі электраабсталявання, а таксама курэнню. Аудыторыю, якая курыть Андрэй Анатольевіч прызваў курыть толькі ў спецыяльна адведзеных месцах і ні ў якім разе не дапускаць курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. Падчас сустрэчы былі закрануты таксама пытанні бяспекі дзяцей. Усім прысутным выратавальнік нагадаў аб недапушчальнасці пакідання малалетніх без нагляду, а таксама звярнуўся з заклікам прывіваць дзецям культуру бяспекі жыццядзейнасці з маленства. Значны акцэнт быў зроблены на ўменні грамадзян дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, на правілы выкліку пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў і карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, на адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Андрэй Анатольевіч нагадаў таксама аб правілах бяспечнай эвакуцыі.

У гэты ж дзень перад работнікамі Будслаўскай амбулаторыі выступіў намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть