image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пытанні пажарнай бяспекі працоўным калектывам (Мядзельскі раён)

1522

Шмат гадоў таму людзі навучыліся здабываць агонь. Як ужо даўно вядома ў руках чалавека пры ўмове захавання правілаў пажарнай бяспекі ён паслухмяны, але калі яму даць волю, то дабро ператвараецца ў зло. Вялікая колькасць пажараў адбываецца ў домаўладаннях адзінокіх, адзінока пражываючых пажылых людзей, а таксама там, дзе грамадзяне злоўжываюць спіртнымі напоямі.

18 лютага адбылася сустрэча начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Анатольевіча Каркоцкага з медыцынскім персаналам унітарнага прадпрыемства “Санаторый “Нарачанка”.

Якія бываюць прычыны ўзнікнення пажараў? Як дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі? Якую небяспеку ўяўляюць сабой студні і ўгарны газ? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі разгледжаны ў ходзе сустрэчы. Акрамя гэтага была агучана інфармацыя аб правадзімай прафілактычнай рабоце з насельніцтвам па забеспячэнні пажарнай бяспекі. Прысутным тлумачыліся правілы развядзення кастроў і спальвання мусара на сваіх прысядзібных участках, агучваліся пытанні бяспекі з надыходам вясенне - летняга пажаранебяспечнага перыяду. Не засталіся па – за ўвагай і пытанні бяспечных паводзін на водных аб’ектах падчас выхаду на маламерных судах. Дадзеныя пытанні таксама былі агучаны падчас правядзення выступлення намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Алега Слававіча Вараб’я перад ідэалагічным актывам Мядзельскага раёна, сход якога сёння праходзіў ў раённым выканаўчым камітэце.

У заканчэнні сустрэч ўдзельнікі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці, а таксама аднагалосна прагаласавалі за рашэнне праводзіць падобныя сустрэчы на рэгулярнай аснове.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть