- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Апрацоўка дрэва – па тэхналогіі бяспекі (Бярэзінскі раён)
Васямнаццатага лютага начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч наведаў акцыянернае таварыства “Профітсістэм”, каб нагадаць яго работнікам правілы бяспечнага жыцця. Мерапрыемства займаецца перапрацоўкай дрэва, таму меры пажарнай бяспекі тут павінны выконвацца бездакорна. Роўна, як і ва ўласным жыллі грамадзян.
Чаму адбываюцца пажары, якую ролю мае чалавечы фактар і што трэба рабіць, каб зберагчы дом ад агню і не шукаць потым вінаватых – пра ўсе гэта расказаў галоўны ратавальнік раёна. Тэма бяспекі дзяцей заняла самую важкую частку выступлення. І гэта не выпадкова: сотні дзяцей штогод у Беларусі гінуць і траўміруюцца пры розных абставінах. Таксама людзям нагадалі пра маўклівага і незаўважнага, але такога важнага памочніка ў кожным доме – пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Напрыканцы рабочым нагадалі, як бяспечна спальваць смецце, каб потым не чакаць на свой падворак пажарныя аўтамабілі. Кожны прысутны атрымаў памяткі “Бяспечная эксплуатацыя печаў і электраабсталявання”. Акрамя таго, галоўны ратавальнік раёна нагадаў людзям прынцып работы вогнетушыцеля.
Работа з людзьмі будзе працягвацца.