image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лікбез бяспекі для сацыяльных работнікаў (Старадарожскі раён)

713

Працоўны тыдзень работнікаў Старадарожскага тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачаўся сустрэчай з начальнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Усеняй. Галоўны ратавальнік раёна правёў прафілактычную гутарку, лейтматывам якой стала прадухіленне пажараў, што здараюцца па віне чалавека.

Уладзмір Аляксандравіч распавёў пра становішча, якое склалася з пажарамі ў раёне, сталічнай вобласці і цэлым у рэспубліцы, а таксама агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў.

-    Аналіз прычын вогненных трагедый амаль заўсёды відавочна сведчыць: будзь сам чалавек прадбачлiвым, асцярожным - бяды можна было б пазбегнуць, – адзначыў Уладзмір Аляксандравіч. - Заладзіць расколіны ў печы і пабяліць комін, не пераграваць печ і не перагружаць электраправодку. Здавалася б, што перашкаджае людзям захоўваць гэтыя прапісныя ісціны? Толькі няўхільнае выкананне правіл пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце дазволіць папярэдзіць узнікненне розных экстрэмальных сітуацый.

Асобным пытаннем была ўзнята праблема дзіцячай гібелі на пажарах. Выратавальнік адзначыў, што галоўная прычына трагічных здарэнняў, на якіх загінулі дзеці, – гэта бацькоўская нядбаласць, неналежны дагляд за дзецьмі. Гэтак жа Уладзімір Аляксандравіч нагадаў асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках, а для аматараў шашлыка і прыроды распавёў, як правільна сябе паводзіць, каб адпачынак апынуўся бяспечным.

Напрыканцы сустрэчы кожнаму прысутнаму былі ўручаны буклеты і лістоўкі, у якіх шмат карыснай інфармацыі па пажарнай бяспецы і бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть