image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прафілактыка ў працоўных калектывах (Мядзельскі раён)

1200

Адным з эфектыўных метадаў работы па барацьбе з пажарамі і гібеллю людзей ад іх застаецца выступленне ў працоўных калектывах. Бо менавіта жывая размова з людзьмі дае станоўчы вынік у разглядзе тэм, звязаных з забеспячэннем пажарнай бяспекі. Некалькі сустрэч з працоўнымі калектывамі Мядзельўчыны адбылося 13 лютага. Так, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каркоцкі сустрэўся з тэхнічным персаналам унітарнага прадпрыемства “Санаторый “Нарачанка”. А вось намеснік начальніка па аператыўна тактычнай рабоце Андрэй Матняк правёў выступленне перад работнікамі Мядельскіх раённых электрычных сетак.

Падчас сустрэч былі закрануты важныя пытанні бяспекі, найпершае з якіх - гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём, дзе, як правіла, прычынай служыць курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. Дарэчы, менавіта гэтая прычына з'яўляецца лідзіруючай на сённяшні дзень.

Наступным фактарам з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў і электраабсталявання. Асабліва актуальная гэтая тэма з надыходам асенне-зімовага перыяду, калі абагравальнікі, чайнікі і нават банальныя зарадкі для тэлефона могуць стаць прычынай пажару.

Асаблівы акцэнт выратавальнікі Мядельшчыны ў сваіх выступленнях зрабілі на «самае дарагое» што ёсць у нас - гэта на дзяцей. Так, Андрэй Анатольевіч адзначыў: «Трэба абавязкова гаварыць з малымі, гуляць з імі, займацца на супрацьпажарную тэматыку, а тым самым і зніжаць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей».

Не абмінулі бокам і тэму ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, бо менавіта гэты «немудрагелісты прыбор» дапаможа нам у самае нечаканае імгненне. Бо менавіта з дапамогай дадзенага прыбора, нават знаходзячыся ў глыбокім сне, чалавек пачуе сігнал ў выпадку пажару.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть