image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У цэнтры ўвагі – бяспека людей! (Мядзельскі раён)

743

Аднымі з асноўных задач работнікаў МНС з’яўляюцца зніжэнне верагоднасці ўзнікнення надзвычайных сітуацый разнага характару і выключэнне чалавечых ахвяр. Як вядома, любую трагедыю лягчэй папярэдзіць, чым ліквідаваць. Кіруючыся гэтым, выратавальнікі штодня праводзяць прафілактычную работу ў розных накірунках. Вось і 12 лютага начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Анатольевіч Каркоцкі сустрэўся з працоўным калектывам унітарнага прадпрыемства “Санаторый “Нарачанка”.

Падчас сустрэчы Андрэй Анатольевіч азнаёміў прысутных са становішчам па пажарах і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі Мінскай вобласці і Мядзельскага раёна, расказаў аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, а таксама аб выкананні правіл пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы.

Асаблівую ўвагу Андрэй Каркоцкі надаў пажарам, прычынай якіх з’яўляецца дзіцячае свавольства з агнём, заклікаў дарослых ужо з юнага ўзросту вучыць сваіх дзяцей бяспечным паводзінам. У працяг сустрэчы парэкамендаваў усім усталяваць у сваіх домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і расказаў аб мабільным дадатку “МНС Беларусі. Дапамога побач”.

Незасталіся па-заўвагай пытанні бяспекі пры наступленні вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду. Бо зусім хутка наступіць вясна, таму ўжо сёння неабходна закранаць тэму недапушчэння выпальвання сухой расліннасці, правілы бяспечных паводзін у лесе, а таксама адказнасць за названыя дзеянні.

У заканчэнні сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть