image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ні дня без прафілактычнай работы з насельніцтвам (Бярэзінскі раён)

1298

Штодзенная прафработа з людзьмі ў Бярэзінскім раёне працягваецца, і начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч наведаў раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Работнікі цэнтра – добра знаёмыя ратавальнікам: праведзены безліч сумесных рэйдаў і пасяджэнняў, на якіх часта вырашаліся сямейныя лёсы. Работнікам цэнтра расказалі  пра пажары і іх прычыны ў Бярэзінскім раёне, акцэнтавалі ўвагу на бяспечныя ўмовы пражывання дзяцей. Пра выключную карыснасць  пажарных апавяшчальнікаў таксама ішла размова. Не лішнім было і нагадаць правілы карыстання вогнетушыцелем. Самае важнае – удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шляхі далейшага ўзаемадзеяння па абароне інтарэсаў дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Напрыканцы галоўны ратавальнік раёна адказаў на пытанні  прысутных і прапанаваў кожнаму карысную наглядную прадукцыю.

У гэты ж дзень першы намеснік начальніка Аляксандр Аляксандравіч Лагун расказаў шмат важнай інфармацыі работнікам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Традыцыйна людзі цікавіліся коштам пажарнага апавяшчальніка, месцамі яго продажы ў Беразіно, умовамі эксплуатацыі. Закранулі і тэму адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Работа з людзьмі будзе працягвацца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть