image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб не было позна… (Стаўбцоўскі раён)

1384

Усе мы ведаем, што агонь – гэта бязлітасная стыхія: штогод на пажарах у нашай краіне гінуць людзі, атрымліваюць траўмы і калецтвы рознай ступені цяжкасці, знішчаецца жыллё і маёмасць. Хто ж вінаваты ў гэтым выпадку?  Ніхто не спрачаецца, што прасцей за ўсё перакласці віну на “кагосьці” ці на “штосьці”.  Нам зручна лічыць, што трагедыя здарылася па незалежнай ад нас прычыне. І толькі адзінкі разумеюць, што вінаватыя самі, але… паразуменне гэтага  прыходзіць, на жаль, ужо позна.

Менавіта для таго, каб не было позна, ратавальнікі Стаўбцоўшчыны  працягваюць  “сустрэчы бяспекі” з насельніцтвам. Так, чарговую сустрэчы па пытаннях бяспекі правёў намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка. Слухачамі на гэты раз сталі жыхары вёсак Старасвержанскага сельвыканкама.  Падчас сваіх выступленняў прадстаўнік службы выратавання яшчэ і яшчэ раз тлумачыў  грамадзянам патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнага і электрычнага  абсталявання, а таксама печак. Нагадаў Андрэй Сцяпанавіч  і пра ўстаноўку аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка. Акрамя таго,  улічваючы непрадказуемы настрой прыроды, не засталіся без увагі і пытанні бяспечных паводзін каля вадаёмаў, падчас моцнага ветру і  галалёду.  Не губляе сваёй значнасці і пытанне дзіцячай бяспекі.

Канешне, хтосьці адразу прыслухоўваецца да парад ратавальнікаў, а хтосьці…шукае потым вінаватых.  А можа, усім нам трэба спыніцца, выслухаць і выправіць…каб не было позна?!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть