image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наша задача – дайсці да кожнага! (Мядзельскі раён)

997

З мэтай правядзення тлумачальнай і прафілактычнай работы з грамадзянамі 10 лютага начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каркоцкі сустрэўся з тэхнічным персаналам дзяржаўнай установы адукацыі “Крывіцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

У сваім выступе Андрэй Анатольевіч распавёў аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, прывёў трагічную статыстыку гібелі людзей на пажарах. Звярнуў увагу аўдыторыі на той факт, што ў абсалютнай большасці сваёй трагедыі адбываюцца ў жылым сектары і па віне самога чалавека. Андрэй Анатольевіч асабліва адзначыў, што ў зімовы перыяд пачашчаюцца выпадкі ўзнікнення пажараў ад няспраўнага пячнога ацяплення і неасцярожнасці пры яго эксплуатацыі, у выніку чаго згараюць хаты і гаспадарчыя пабудовы, гінуць людзі. Асаблівую ўвагу надаў праблеме дзіцячай гібелі на пажарах, нагадаў аб неабходнасці строгага кантролю за баўленнем часу дзяцей, і яшчэ раз нагадаў асноўныя правілы, якія павінен ведаць кожны, каб прадухіліць бяду, зберагчы сваё жыццё і жыццё сваіх родных і блізкіх.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть