image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку – работнікам сацыяльнай сферы (Бярэзінскі раён)

364

Прафілактычная работа з людзьмі ў Бярэзінскім раёне не спыняецца. З сацыяльнымі работнікамі грунтоўна пагаварыў начальнік аддзела Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. “А ці бяспечна ў маім доме?” – пытанне, якое задаў сабе, безумоўна, кожны прысутны ў зале.

Прыклады пажараў у раёне, статыстыка пажараў у краіне, расповед пра прычыны вогненнных здарэнняў, гісторыі гібелі дзяцей у агні… Усе гэтыя факты абавязкова прымусяць кожнага неабыякавага да ўласнага жыцця грамадзяніна задумацца пра ахову свайго жылля ад бяды, што нясе агонь. А хутчэй – абыякавасць чалавека ці яго залішняя ўпэўненасць “у каго заўгодна, толькі не ў мяне!”. Акрамя таго, сацыяльныя работнікі – тыя людзі, што могуць дамапагчы ратавальнікам паўплываць на сітуацыю з пажарамі ў раёне: замяніць батарэйку ў апавяшчальніку, абследаваць комін у доме пажылога чалавека, што знаходзіцца на іх абслугоўванні – нескладаныя меры. Як вынік – праінфармаваць патрэбныя службы, напісаць пісьмо дарослым дзецям грамадзяніна, уласна аказаць дапамогу ў прывядзенні дома ў проціпажарны стан. Пра гэта таксама гаварыў начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў. Штодзенная работа з людзьмі будзе працягвацца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть