image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наша бяспека – наша жыццё! (Стаўбцоўскі раён)

1562

Штодзень на тэрыторыі Стаўбцоўшчыны працягваецца прафілактычная работа. Мабыць, большая частка насельніцтва ўжо звыклася з тым, што да іх у любы момант можа завітаць хтосьці з прадстаўнікоў раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях, каб яшчэ раз нагадаць пра правілы пажарнай бяспекі. Аднак рэйдавыя мерапрыемствы  – гэта не адзіная форма работы Стаўбцоўскіх ратавальнікаў.  Так, значная ўвага надаецца і такой форме, як сустрэчы ў працоўных калектывах ці выступленні на сельскіх сходах грамадзян.  Вось і на гэты раз першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі сустрэўся з калектывам сельскагаспадарчай арганізацыі “Шашкі”. Мэта сустрэчы зводзілася да самага простага: давесці да кожнага прысутнага думку пра адказнасць за сваё жыццё і жыццё сваіх родных.

-Злоўжыванне алкаголем, курэнне ў кватэры, недагледжаная печка, а часам -  пакіданне без нагляду дзяцей – тыя моманты, з якімі мы сутыкаемся амаль кожны дзень, - зазначыў у сваім выступленні ратавальнік Стаўбцоўшчыны – І, на жаль, не заўсёды і не ўсе разумеюць памеры трагедыі, да якой гэтыя самыя моманты могуць прывесці.

Канешне, ніхто не спрачаецца, што задача ратавальнікаў – ратаваць чалавечыя жыцці… Аднак самыя ратавальнікі  лічаць: лепш  наладзіць бяспечны быт, каб потым не шукаць вінаватых у тым, што “не паспелі, не выратавалі, не дапамаглі”!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть