image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Папярэдзіць бяду вельмі важна (Мядзельскi раён)

746

Бяспека павінна ўлічвацца ва ўсіх выпадках жыцця, у тым ліку ў працэсе навучання. Кожны чалавек павінен ведаць правілы бяспекі, уладанне якімі дазволіць захаваць жыццё і здароўе не толькі сабе, але і блізкім. Таму ведамі пра бяспеку ніяк нельга грэбаваць.Бяспека павінна ўлічвацца ва ўсіх выпадках жыцця, у тым ліку ў працэсе навучання. Кожны чалавек павінен ведаць правілы бяспекі, уладанне якімі дазволіць захаваць жыццё і здароўе не толькі сабе, але і блізкім. Таму ведамі пра бяспеку ніяк нельга грэбаваць.

Чарговыя сустрэчы з працоўнымі калектывамі адбыліся на Мядзельшчыне 5 лютага. У гэты дзень начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацых наведаў дзяржаўнае прадпрыемства “Санаторый “Прыазёрны”. Спачатку адбылася сустрэча галоўнага выратавальніка Мядзельскага раёна з будаўнічай брыгадай.

“Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый па – ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, діцячае свавольства з агнём. Пажар у кватэры ці ў доме ў большасці выпадкаў – вынік бестурботнасці і грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі”, - з гэтых слоў пачалося выступленне Андрэя Анатольевіча.

Правёўшы выступленне перад будаўнікамі, Андрэй Каркоцкі направіўся да тых, хто любіць праводзіць свой працоўны дзень за рулём – да вадзіцелей.

Падчас грамадска – масавых мерапрыемстваў Андрэй Анатольевіч нагадаў прысутным некаторыя правілы пажарнай бяспекі, а менавіта: правілы бяспечных паводзін пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання. Нагадаў работнік МНС пра прынцып працы парашковага вогнетушыцеля, распавёў пра ўстаноўку і абслугоўванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама прапанаваў усім прысутным, хто мае смартфоны ўсталяваць на іх мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”.

Не грэбуючы элементарнымі правіламі бяспекі, кожны чалавек у сілах захаваць сваё жыллё, маёмасць, а можа быць і жыццё.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть