image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб не апынуцца ў зоне рызыкі…(Мядзельскі раён)

696

Прадухіліць бяду – галоўны прынцып працы ратавальнікаў. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікамі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца пастаянная прафілактычная работа з насельніцтвам.

4 лютага не засталіся без увагі ратавальнікаў як работнікі арганізацый, так і вясковае насельніцтва. З жыхарамі вёскі Баяры, што ў Мядзельскім сельскім Савеце, сустрэўся намеснік начальніка аддзела па аператыўна – тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк, які нагадаў асноўныя правілы бяспечных паводзін ў асенне – зімовы пажаранебяспечны перыяд:

-         Хоць надвор’е на вуліцы больш нагадвае вясну, але ўсё ж маюць месца факты ўзнікнення загаранняў менавіта па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых агрэгатаў. Неабходна таксама памятаць, што не за гарамі вясенне – летні пажаранебяспечны перыяд, таму ўжо трэба прыводзіць ў бяспечны стан прыдамавыя тэрыторыі.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча намесніка начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Алега Слававіча Вараб’я з работнікамі Нарацкага сельскага выканаўчага камітэта, які, акрамя правіл бяспекі жыццядзейнасці, акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасць сумеснай працы па папярэджанню пажараў і гібелі людзей ад іх.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть