image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пажар лепш папярэдзіць… (Мядзельскі раён)

494

Агонь – гэта стыхія, якая не выбірае, да каго прыйсці. Калі полымя выйшла з-пад кантролю, то пакутуюць усе. Як правіла, асноўнай прычынай узнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Цяжка ўсведамляць тое, што ў большасці выпадкаў такія трагедыі адбываюцца па віне курцоў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

У мэтах папярэджання ўзнікнення пажараў і недапушчэння гібелі людзей ад іх работнікамі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца штодзённая прафілактычная работа, якая заклікае ахапіць максімальную колькасць жыхароў раёна. Падчас прафілактычных мерапрыемстваў у жылым сектары работнікі МНС сумесна з зацікаўленнымі праводзяць гутаркі і інструктажы па мерах пажарнай бяспекі, уручаюць памяткі і лістоўкі супрацьпажарнай накіраванасці, звяртаюць асобую ўвагу на выкананне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога і газавага ацяплення, электрычнага абсталявання, на недапушчэнне курэння ў ложку і пакіданне непаўналетніх без нагляду. Акрамя жылых дамоў падчас рэйдавых мерапрыемстваў увага надаецца гаспадарчым пабудовам. Вось і мінулы тыдзень не стаў выключэннем: начальнік аддзела Андрэй Каркоцкі і яго намеснікі акцэнт надалі домаўладанням шматдзетных семьяў. А вось работнікі прафілактычнага блоку сумесна з карэспандэнтам раённай газеты “Нарачанская зара” завіталі да тых, хто сябруе з зяленым змеем, вядзе амаральны лад жыцця. У домаўладаннях гэтых грамадзян з году ў год нічога не змяняецца, але спадзяёмся, што састаўленыя адміністрацыйныя пратаколы прымусяць хоць трохі задумацца гора – гаспадароў.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть