image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Інфарматыўнасць, даступнасць, актуальнасць (Любанскі раён)

452

Інфарматыўнасць, даступнасць, актуальнасць – вось асновы, якія выкарыстоўваюць любанскія выратавальнікі ў сваіх выступах перад грамадзянамі.

Работнікі МНС імкнуцца агульнадаступнай мовай навучыць пажарнай «грамаце» нашых грамадзян розных прафесій. Так, 31 студзеня з мэтай зніжэння ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Віктаравіч Рымашэўскі наведаў калектыў ДУА “Кузмічскі ВПК ДС-СШ” і намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай працы Арцемій Уладзіміравіч Залатар выступіў на сходзе грамадзян г.п.Урэчча Урэчскага сельскага Савета.

У ходзе выступаў выратавальнікі давялі аператыўнае становішча па пажарам і гібелі на іх людзей у Любанскім раёне, вобласці. Падрабязна разгледзелі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Таксама асвятлялася праблематыка дзіцячай гібелі ад пажараў і ад іншых здарэнняў у Рэспубліцы Беларусь, акцэнтавалася ўвага на недапушчальнасть пакідання дзяцей без нагляду, а таксама адказнасть за пакіданне дзіцяці у небяспецы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена актуальнай на сённяшні дзень тэме – правілам эксплуатацыі пячнога ацяплення, электранагравальнага і газавага абсталявання.

Не застаўся па-за ўвагай і мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач».

У канцы сустэчы была праведзена агітацыйная праца па набыцці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях грамадзян.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть