image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку кожны дзень! (Стаўбцоўскі раён)

669

Як ужо не раз адзначалася: бяспекі шмат не бывае. А калі звярнуцца да статыстыкі, то можна сцвярджаць – пра бяспеку неабходна размаўляць кожны дзень. Менавіта таму работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць удзельнічаць у сходах грамадзян раёна. Так, намеснік начальніка аддзела Андрэй Сцяпанавіч Герасіменка сустрэўся са жыхарамі горада Стоўбцы.

-Канешне, пра правілы пажарнай бяспекі кожны з вас ведае і, я так спадзяюся, імкнецца іх выконваць, - зазначыў у сваім выступленні Андрэй Сцяпанавіч. – Але, як вядома, ведаў шмат не бывае, асабліва ведаў у галіне бяспекі. Кожны павінен разумець: менавіта мы самі нясём адказнасць за нашу бяспеку. Канешне, ратавальнікі заўсёды побач і прыйдуць на дапамогу ў любы момант. Але нам хочацца, каб такіх момантаў было менш!

Будзем спадзявацца, што кожная такая сутрэча – гэта на самой справе крок насустрач бяспецы. Давайце крочыць разам … да бяспечнага і шчаслівага жыцця!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть