image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не даць волі агню… (Бярэзінскі раён)

1116

Стрымаць вогненную бяду, папярэдзіць пажары і навучыць грамадзян такім нескладаным і такім важным мерам уласнай бяспекі – такія задачы стаялі перад ратавальнікамі заўседы. Каб расказаць людзям, да чаго вядзе неасцярожнасць пры абыходжанні з агнем і залішняя самаўпэўненасць, у працоўных калектывах дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №6, дарожнага рамонтна-будаўнічага упраўлення №192, камунальнай гаспадаркі раёна выступілі намеснікі начальніка Бярэзінскага РАНС Дзмітрый Мікалаевіч Анцыпаў і Дзяніс Міхайлавіч Мілашэўскі. 

Лічбы статыстыкі пажараў у нашай краіне, Мінскай вобласці і Бярэзінскім раёне, прычыны пажараў, абарона дзяцей, неабходнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў – усе гэтыя пытанні падрабязна разгледжаны падчас выступленняў. Прысутным нагадалі правілы карыстання вогнетушыцелем і расказалі пра мабільнае прыкладанне “МНС Беларусі: Дапамога побач”. Людзі задавалі многа пытанняў. Яны датычыліся нормаў пабудовы печы, адказнасці пагарэльцаў за пажар, кошту аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Напрыканцы кожны прысутны атрымаў памятку пра бяспечнае выкарыстанне ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть