image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Яшчэ раз пра бяспеку! (Мядзельскі раён)

633

31 студзеня адбылася сустрэча работнікаў “Участка іншых відаў дзейнасці Мядзельскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўчастка "Маладзечнагаз" з намеснікам начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алегам Слававічам Вераб’ём. Работнік МНС распавёў пра мэту сустрэчы, азнаёміў прысутных з становішчам з пажарамі і гібеллю людзей на іх у Мядзельскім раёне і па рэспубліцы ў цэлым, прывёў характэрныя прыклады, не пакінуў па-за ўвагай пытанне папярэджання дзіцячага свавольства з агнём, а таксама пакідання дзяцей без нагляду, звярнуў увагу на тое, што менавіта сам чалавек, яго бестурботнасць часцяком прыводзіць да трагедыі. Дарэчы, за мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі раёна адбылося 4 пажары.

Больш падрабязна Алег Слававіч спыніўся на неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і нагадаў прысутным, што асноўнай прычынай ўзнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Грамадзяне, у якіх узніклі пытанні здолелі атрымаць тут жа на іх і кампетэнтныя адказы ...

У гэты ж дзень выступленне у працоўным калектыве Мядзельскай выратавальнай станцыі “Таварыства выратавання на водах” правёў намеснік начальніка аддзела па аператыўна – тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк, які звярнуўся да прысутных з заклікам быць уважлівымі ў пытаннях ўласнай бяспекі і праяўляць клопат да тых, хто знаходзіцца побач, звярнуў увагу на тое, што аматары пакурыць у ложку, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення ставяць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і жыццё і здароўе навакольных.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть