image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Подзвігі звычайных людзей (Мядзельскі раён)

582

Рызыкаваць сваім жыццём дзеля выратавання іншых - на такое здольны не кожны. Вельмі часта подзвігі здзяйсняюць звычайныя грамадзяне, якія не праходзяць міма, калі камусьці патрабуецца дапамога. Подзвігі гэтых людзей не заўсёды могуць заўважыць тыя, хто знаходзіцца побач, але ад гэтага іх учынкі не становяцца менш значнымі.

30 студзеня начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Анатольевіч Каркоцкі ад імя начальніка ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” Сяргея Васільевіча Лапановіча і ад сябе асабіста выказаў словы падзякі тым жыхарам Мядзельшчыны, якія справай даказалі, што гераізму ёсць месца ў нашым жыцці і ўручыў ім граматы за мужнасць і гераізм праяўленыя пры выратаванні чалавека .

Нагадаем, 8 студзеня ў аграгарадку Будслаў ў адным з дамоў адбыўся пажар, у палоне дыму аказалася адзінока пражываючая гаспадыня. Па ўдалым збегу абставін ў гэты момант ехаў праведаць сваю матулю Пётр Іванавіч Ласіца, які не задымваючыся спыніўся, выклікаў ратавальнікаў і пайшоў аглядаць, ці ёсць хто ў хаце. На дапамогу яму кінуўся аднавясковец Алег Станіслававіч Бізуновіч, які знаходзіўся паблізу. Каля вакна яны ўбачылі бабулю, штурхнулі яго і дапамаглі пажылой жанчыне выбрацца з палаючага дома.

- Заўсёды прыемна ўзнагароджваць сваіх калег. Але яшчэ больш прыемна ўручаць узнагароды неабыякавым людзям, якія прыходзяць на дапамогу тым, хто трапіў ў бяду, - адзначыў начальнік аддзела па надзвычайных сітуаціям Андрэй Каркоцкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть