image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

А ці бяспечна ў вашым доме? З важным пытаннем - да работнікаў меліярацыйных сістэм (Бярэзінскі раён)

753

Рабочая раніца студзеньскага чацвярга пачалася для работнікаў бярэзінскіх меліярацыйных сістэм з канструктыўнай гутаркі: перад імі выступіў начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч.

Ён расказаў пра прычыны пажараў у нашай краіне, прывеў лічбы статыстыкі па Мінскай вобласці і Бярэзінскім раёне. Прыклады пажараў у раёне прымусілі людзей задумацца: а ці бяспечна ў маім доме? Ці ўсе я зрабіў, каб сям’я спала спакойна? А для дбайнага гаспадаря задумацца – гэта ўжо першы крок да дзеяння. Галоўны ратавальнік раёна эмацыянальна расказваў людзям пра неабходнасць сачыць за гульнямі дзяцей, падмацоўваючы словы прыкладамі з жыцця. “Рэклама” аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і мабільнага прыкладання ратавальнікаў “МНС Беларусі: Дапамога побач” – абавязковыя элементы мерапрыемства. Уручэнне людзям карыснай нагляднай прадукцыі – таксама. Усе прысутныя атрымалі памяткі па бяспечнай эксплуатацыі электраабсталявання і печаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть