image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Да пажылых людзей і да карэспандэнтаў – з карыснымі ведамі (Бярэзінскі раён)

615
Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч наведаў групу актыўных пенсіянераў, што наведваюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб нагадаць пажылым людзям пра такія простыя і такія важныя ісціны. 

Натуральна, гутарка ішла пра пажарную бяспеку жылля людзей. Пенсіянеры вельмі чуйна рэагавалі на інфармацыю: як аказалася, дзве жанчыны быццам упершыню чулі, што электрапрыборы не павінны працаваць кругласутачна. Яшчэ адзін чалавек быў упэўнены, што пажарны апавяшчальнік ёй не трэба: “у доме ж ніхто не паліць!”. Пасля пераканальнай гутаркі жанчыны, думаецца, зменяць свой лад думак… Напрыканцы кожны прысутны атрымаў памяткі “Бяспека - ў кожны дом!”. Чаму адбываюцца пажары, якую ролю мае чалавечы фактар і што трэба рабіць, каб зберагчы дом ад агню і не шукаць потым вінаватых – пра ўсе гэта расказаў галоўны ратавальнік раёна і раённым карэспандэнтам. Гэтыя людзі – надзейныя калегі ратавальнікаў: сумесныя рэйды, рэпартажы ў мясцовым выданні “Бярэзінская панарама”, радыёперадачы… Формы сумеснай работы можна пералічваць далей. Мікалай Віктаравіч нагадаў пра тое, што надзвычай важна забяспечыць і нагляд за малымі дзецьмі: іх бескантрольныя гульні могуць скончыцца трагічна. Таксама людзям расказалі пра маўклівага і незаўважнага, але такога важнага памочніка ў кожным доме – аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Работа з людзьмі будзе працягвацца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть