image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Барацьба за бяспеку землякоў (Клецкi раён)

825

Часта можна пачуць, што пажар – гэта выпадковасць, ад якой ніхто не застрахаваны. Але ці так гэта насамрэч?

У большасці выпадкаў, вогненная трагедыя – вынік несур’ёзнага стаўлення людзей да выканання элементрарных правілаў бяспекі. Менавіта такія праблемы і з’яўляюцца нагодай для арганізацыі сустрэч работнікаў МНС з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый.

         Так, 29 студзеня начальнік Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Міхайлавіч Вашкевіч сустрэўся з работнікамі                          ААТ “Кухчыцы”, каб павесці размову пра тое, што зберагае жыццё, здароўе, маёмасць – пра бяспеку. Прадстаўнік службы ратавання агучыў лічбы статыстыкі МНС па рэспубліцы і вобласці, дэталева прааналізаваў колькасць і прычыны пажараў на тэрыторыі Клеччыны, даў каментарый адносна абставін гібелі людзей у момант такіх здарэнняў. Асобны акцэнт Уладзімір Міхайлавіч зрабіў на заклік да выканання правілаў бяспекі пры карыстанні награвальнымі прыборамі, пры эксплуатацыі печы, на забарону курэння ў ложку.

        У гэты ж дзень намеснікі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Уладзіміравіч Груша і Сяргей Дзмітрыевіч Кішко таксама наладзілі сустрэчы з працоўнымі калектывамі, каб у чарговы раз дэталёва, змястоўна і кампетэнтна расказаць землякам пра неабходнасць ведаць і, галоўнае, выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть