image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мы за бяспеку! (Любанскі раён)

781

29 студзеня начальнік Любанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Муравейка сустрэўся з працоўным калектывам ДП “Кінавідэапракат”, намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай працы Арцемій Уладзіміравіч Залатар наведаў калектыў ДУА “Гімназія №1 г. Любані”, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Віктаравіч Рымашэўскі выступіў у лякарні сястрынскага сыходу аг.Сосны-2 УАЗ “Любанская ЦРБ”.

У сваіх выступах, ратавальнікі у першую чаргу спыняліся на захаванні правіл пажарнай бяспекі на працоўных месцах. Нагадалі, як неабходна дзейнічаць пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях.

Больш падрабязна разабралі правілы пажарнай бяспекі ў побыце. Бо ў большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя здарэнні ў жылым сектары - вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі.

Распавялі працаўнікі МНС пра найбольш эфектыўны сродак ранняга выяўлення пажару - аўтаномны пажарны апавяшчальнік, растлумачылі прынцып яго працы і правілы эксплуатацыі.

Таксама звярнулі ўвагу на мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», патлумачылі, як усталяваць яго на свае смартфоны і як ім карыстацца.

У завяршэнні мерапрыемства ратавальнікі адказалі на пытанні, якія паступілі. Работнікі прадпрыемстваў на памяць аб сустрэчы атрымалі памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть