image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

"Асцярожнасць – маці бяспекі» (Вiлейскi раён)

657

Праводзячы прафілактычную працу, 28 студзеня начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч выступіў у працоўным калектыве Нарачанскага сельскага Савета, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі Палаца культуры, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі з педагагічным складам пачатковай школы №6.  

Падчас правядзення сустрэч работнікі МНС давялі інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы ў рэспубліцы, вобласці, раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

- "Асцярожнасць – маці бяспекі", – папярэджвалі прысутных работнікі РАНС, - бо народныя прыказкі з'яўляюцца перасцярогай. Як паказвае практыка: асноўнай прычынай пажару, на якіх загінулі людзі –неасцярожнае абыходжанне з агнём, – большасць з загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Спецыялісты таксама нагадалі ў каго ёсць пячное ацяпленне, прывесці яго ў спраўны стан. Кіраўнік райаддзела распавёў аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».

А ў завяршэнне сустрэч, усе ўдзельнікі ў якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть