image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Галоўнае за ўсё – бяспека ў доме! (Cтарадарожскі раён)

462

Традыцыйная прапагандыстская і прафілактычная работа старадарожскіх ратавальнікаў не спыняецца ні на адзін дзень, прадаўжаючы сваё “шэсце” па працоўных калектывах, сельскіх і бацькоўскіх сходах, школах і дзіцячых садках. У пачатку рабочага тыдню ў рамках адзінага дня інфармавання на Старадарожчыне былі арганізаваны сустрэчы ратавальнікаў з працоўнымі калектывамі.

У рамках гэтай важнай дзейнасці арганізавана сустрэча начальніка Старадарожскага райадзела па надзвычайным сітуацыям Уладзіміра Усені з працоўным калектывам Старадарожскага лясгасу.

У сваім выступленні галоўны ратавальнік і вогнеборац раёна засяродзіў увагу прысутных на лічбах статыстыкі МНС, прывеў прыклады вогненных трагедый, што здарыліся ў гэтым і мінулым годзе на тэрыторыі раёна, сталічнай вобласці і рэспублікі ў цэлым. Прааналізаваўшы прычыны іх узнікнення, Уладзмір Аляксандравіч заклікаў землякоў да больш пільнага стаўляння да свайго жыцця і здароўя. “Менавіта мы самі нясём адказнасць за нашу бяспеку і бяспеку нашых дзяцей” - пракаментаваў Уладзмін Аляксандравіч, -“ворагам агонь становіцца толькі ў той момант, калі да карыстання ім адносяцца безадказна, калі не захоўваюць правілы пажарнай бяспекі. Здаецца што перашкаджае людзям выконваць простые правілы: заладзіць расколіны ў печы і пабяліць комін, не пераграваць печ і не выкарыстоўваць пры топцы гаручыя вадкасці, не перагружаць электраправодку?! Мы павінны разумець, што вынік штодзеннага нядбайнага стаулення да стана пажарнай бяспеки свайго жылля толькі адзін, - гэта пажар”.

Асаблівую ўвагу Уладзмір Аляксандравіч надаў праблеме гібелі дзяцей на пажарах з-за свавольстваў з агнём і заклікаў слухачоў з усёй адказнасцю падысці да арганізацыі бяспечнага вольгага часу, каб сумеснымі намаганнямі забяспечыць захаванне жыцця і здароўя дзяцей.

У канцы сустрэчы усе прысутныя атрымалі адказы на пытанні, а таксама буклеты і памяткі, якія яшчэ не раз нагадаюць аб правілах бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть