image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нагадаць, каб папярэдзіць (Мядзельскі раён)

291

Новы год - адзін з самых любімых святаў у дзяцей і дарослых. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць пра бяспеку. Каб Калядныя і Навагоднія святы не былі азмрочаны пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, ратавальнікі, падчас правядзення акцыі "Бяспечны Новы год!», нагадвалі ўсім – ад малога да вялікага, асноўныя правілы бяспечных паводзін.

Фінальны этап акцыі прайшоў на Мядзельшчыне 27 снежня на базары ў аграгарадку Нарач. Падчас правядзення мерапрыемства ад работнікаў МНС прысутныя змаглі даведацца, як упрыгожыць бяспечна навагоднюю ёлку, што рабіць, каб не апынуцца ў бальніцы з-за петарды ці феерверка, чаму не варта гуляць на лёдзе, як не змерзнуць у моцны мароз, чаму ад курэння ў ложку ў нецвярозым стане да гібелі ў агні адзін крок і што рабіць калі ўсёж здарылася надзвычайная сітуацыя.

Акрамя гэтага Дзед Мароз и Снягурка сярод прысутных правялі прафілактычную віктарыну, у ходе якой удзельнікі, дзякуючы сваім правільным адказам, змаглі паказаць выдатныя веды ў галіне пажарнай бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть