image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб не азмрочыць святочны настрой (Мядзельскi раён)

725

Новы год - гэта самае чароўнае і казачнае свята. Самыя пазітыўныя і добрыя ўспаміны звязаны менавіта з ім, з навагодняй ёлкай, пахам ігліцы, падарункамі. Дзеці ўпрыгожваюць дом, мараць аб падарунках і весялосці. Дарослыя занятыя больш сур'ёзнымі падрыхтоўкамі. У гэтай мітусні галоўнае не страціць пільнасць і памятаць, што бяспека ў Новы год - гэта не проста папярэджанне, а заклад таго, што гэтае свята пройдзе весела, без негатыўных наступстваў і пакіне пасля сябе толькі прыемныя і хвалюючыя ўспаміны.

На Мядзельшчыне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках другога этапу акцыі “Бяспечны Новы год!”, а гэта значыць, што выратавальнікі наведваюць установы адукацыі, каб нагадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін. Вось і 11 снежня работнікі МНС сустрэліся з вучнямі устаноў адукацыі “Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча” і “Старагабскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Мерапрыемствы пачаліся з пытання: “Што прыносяць нам навагоднія святы?”. Адказаў было шмат: камусьці – святочны настрой, падарункі, Дядулю Мароза і Снягурку, а камусьці – салюты, феерверкі, петарды. Таму адразу ж прысутным было прапанавана паўтарыць правілы бяспекі, падняўшы картачкі са словамі “можна” ці “нельга”.

Але яшчэ большую цікавасць у дзяцей выклікаў тэатр – экспромт: тут хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае творчыя здольнасці. У завяршэнні мерапрыемстваў дзеці атрымваюць з рук ратавальнікаў маляўнічыя буклеты і падарункі.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть