image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечны Новы год – для школьнікаў Стаўбцоўшчыны!

650

Снежань – гэта, мабыць, самы цудоўны месяц у годзе! Спытаецеся чаму? Адказ просты: зусім хутка мы развітаемся са старым годам і з надзеямі, пажаданнямі, марамі сустрэнем новы! Галоўнае, каб у пераднавагодняй мітусні і малыя, і дарослыя не забыліся пра правілы бяспекі.

Штодзённы напамін, што бяспечнасць – галоўная ўмова шчаслівага і вясёлага свята – дасылаюць нашым грамадзянам ратавальнікі ў рамках акцыі “Бяспечны Новы год!”

Вось і ў рамках другога этапу ратавальнікі Стаўбцоўшчыны наведаліся ў госці да пытлівых школьнікаў Новавёскаўскай сярэдняй школы.

Урок бяспекі для вучняў пачаўся з тэматычнай віктарыны, на змену якой прыйшоў прагляд відэафільма “Піратэхніка”. Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадалі асновы бяспечных паводзін на вадаёмах зімой. Не засталося без увагі і пытанне, як дзейнічаць падчас узнікнення надзвычайнай сітуацыі.Замацавалі атрыманыя веды праз гульню “ДА/НЕТ”.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці, традыцыйна, атрымалі тэматычныя буклеты і лістоўкі. І, канешне, кожнаму з прысутных госці пажадалі ў наступаючым годзе не толькі поспехаў у вучобе, але і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, якія абавязкова павінны быць бяспечнымі!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть