image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб салюты і фейерверкі былі ў радасць (Маладзечненскі раён)

1038

Усе мы разумеем, что Новы год без фейерверка, нельга сабе ўявіць. Мноства рознакаляровых агеньчыкаў прыносіць у нашыя сэрцы радасць і захапленне. На жаль, не заўжды. Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, якія не маюць сертыфікату, а таксама небяспечнае карыстанне імі, вядуць да трагічных вынікаў.

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” прайшла сустрэча супрацоўнікаў Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях з наведвальнікамі Рэспубліканскага санаторыя для інвалідаў-калясачнікаў і людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарата “Вяжуці”.

Асноўная тэма сустрэчы – як прадухіліць небяспеку і не стаць ахвярай надзвычайнага здарэння ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Былі прыведзены трагічныя прыклады па прычыне неправільнага карыстання петардамі і салютамі.

Таксама вялікая ўвага датычылася правілаў паводзін на лёдзе. Фільм на гэту тэму навучыў прысутных як дзейнічаць, калі ты праваліўся пад лёд, альбо аказаўся сведкам такога здарэння.

Самай цікавай часткай мерапрыемства стала інтэрактыўная гульня “Дзе логіка?” на пажарны лад. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі ўзброіліся буклетамі “Бяспечны Новы год!”. Спадзяемся такім ён і будзе для жыхароў нашай краіны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть