image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыць бяспечна – нескладана! (Бярэзінскі раён)

575
А для гэтага неабходна найперш задумацца: як будзе зімаваць мая сям’я? Ці ў парадку наша печка, электрычная праводка, як даўно мянялася батарэйка ў пажарным апавяшчальніку? 

Нагадаць людзям пра простыя меры, што дапамогуць уратаваць дом ад пажару, у чарговы рэйд адпраўляецца па весках Дзмітравіцкага сельсавета раённая аглядавая камісія. У складзе – інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях, спецыяліст сельсавета, член аглядавай камісіі, карэспандэнт раённай газеты. Сем’і для наведвання выбраныя не выпадкова: усе яны – у групе рызыкі. Гэта шматдзетныя сем’і, адзінокія старыя, інваліды. Грамадзяне, што злоўжываюць спіртным - таксама ў полі зроку. Прыемна назіраць чысціню ў доме састарэлай адзінокай бабулі, і баліць душа, калі бачым бруд і беспарадак у жыллі маладых бацькоў. Асноўныя ж парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што трапляюць на нашы вочы – даволі тыповыя. Гэта непатынкаваныя дымаходы, няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі, печы з расколінамі. Што датычыцца людзей, што злоўжываюць спіртным, тут сітуацыя часта безнадзейная і сумная: аварыйныя печкі, чарада бутэлек і недакуркі на падлозе без слоў сведчаць пра лад жыцця гаспадара жылля. Ды і парады аглядавай камісіі часта сустракаюцца “ў штыкі”. У рабоце з такімі людзьмі не абысціся без служб узаемадзеяння: міліцыі, сацыяльнай службы, сельсаветаў.

Нагадваем усім домаўладальнікам: банальная ісціна “Ваша бяспека – у вашых руках!” ніколі не згубіць актуальнасці. Больш за 90 працэнтаў пажараў – вынік нядбайнасці і неасцярожнасці самога пагарэльца.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть