image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Абед без цыгарэт» са стародарожскімі ратавальнікамі

314

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» старадарожскія ратавальнікі правялі для наведвальнікаў гарадской сталовай пазнавальную праграму «Абед без цыгарэт».

У гэты лістападаўскі сонечны дзень удзельнікі акцыі не толькі смачна паабедалі, але і атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, што вельмі небяспечна курыць у ложку, асабліва ў нецвярозым стане, даведаліся аб несуцяшальнай статыстыцы пажараў па прычыне такога курэння. Таксама ў ходзе мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у акцыі «Абмяняй цыгарэту на цукерку!» Прыемна было назіраць, як у курцоў пусцелі пачкі цыгарэт, а ў мяшочцы памяншалася колькасць цукерак.

Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі зарад пазітыву і багаж ведаў, а таксама буклеты «Не прапальвай сваё жыццё!», якія яшчэ не раз нагадаюць пра самыя важныя правілы – правілы бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть