image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра прафілактыку пажараў і надзвычайных сітуацый (Мядзельскі раён).

419

Адным з эфектыўных метадаў работы па барацьбе з пажарамі і гібеллю людзей ад іх застаюцца выступленні ў працоўных калектывах. Бо менавіта “жывая размова” з людзьмі дае станоўчы вынік у разглядзе тэм, звязаных з забеспячэннем пажарнай бяспекі.

З мэтай правядзення тлумачальнай і прафілактычнай працы работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня сустракаюцца з працоўнымі калектывамі раёна. У ходзе выступленняў перад работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў тлумачацца асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, прыводзіцца трагічная статыстыка пажараў і гібелі людзей ад іх, тлумачыцца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях грамадзян. Так і “дванаццаты лістападаўскі дзень” не стаў выключэннем – у гэты дзень начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каркоцкі сустрэўся з працоўным калектывам даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый “Нарач”, каб яшчэ раз нагадаць асноўныя правілы бяспекі.

Для таго каб адцягнуцца ад сумных статыстычных дадзеных, сярод прысутных была праведзена прафілактычная віктарына, у ходе якой удзельнікі, дзякуючы сваім правільным адказам, змаглі паказаць выдатныя веды ў галіне пажарнай бяспекі, а таксама атрымаць прыемныя падарункі.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть