image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Няведанне правілаў - не ўратуе ад небяспекі! (Старыя дарогі)

587

Як паказвае практыка, з надыходам халадоў павялічваецца колькасць пажараў у жылым фондзе. Аналіз прычын вогненных трагедый амаль заўсёды сведчыць: будзь сам чалавек больш разважлівей, ледзь асцярожней – бяды можна было б пазбегнуць. Заладзіць расколіны ў печы і пабяліць комін, не перагружаць электраправодку і не перакаляць печ – здавалася б, што перашкаджае людзям выконваць гэтыя правілы?

У гэтыя выхадныя дні работнікі Старадарожскага раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз нагадалі землякам правілы пажарнай бяспекі. Пад пільнай увагай ратавальнікаў апынуліся домаўладанні старадаражан, у якіх пражываюць шмадзетныя сем'і, адзнокія пенсіянеры і інваліды.

У ходзе рэйдаў з грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі, у якіх ратавальнікі яшчэ раз нагадалі, што прычына ўсіх вогненных трагедый – гэта халатнасць і безадказнасць, і што няўхільнае выкананне правіл пажарнай бяспекі – залог захавання жыцця. Падчас наведвання вогнеборцы нагадалі бацькам аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду і уручылі памяткі. Для малых жа не лішнім быў напамін пра тое, што запалкі - не цацка, што нельга самастойна тапіць печ, уключаць без дарослых пліту, карыстацца электрапрыборамі. Усе, каму ратавальнікі зрабілі заўвагі, паабяцалі выправіць парушэнні і далей іх не дапускаць. Выкананне такіх простых правілаў – гарантыя бяспечнага і доўгага жыцця!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть