image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карысныя парады для работнікаў установы адукацыі (Мядзельскі раён)

687

У нашым жыцці часта ўзнікаюць рознага роду здарэнні і экстрэмальныя сітуацыі, якія патрабуюць максімальнага напружання волі і сіл, умення хутка ацэньваць тое, што адбылося, і выбіраць найбольш эфектыўны спосаб абароны, выратавання, выжывання.

Таму важна ведаць асноўныя пытанні бяспечных паводзін, і хто, як не мы, работнікі МНС, павінен данесці да кожнага правілы бяспекі жыццядзейнасці. Штодня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць выступленні ў працоўных калектывах, на сельскіх і бацькоўскіх сходах.

З мэтай інфармавання насельніцтва аб становішчы з пажарамі ў рэспубліцы, вобласці і Мядзельскім раёне, асноўных патрабаваннях правілаў пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы, а таксама дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, павышэння ўзроўню ведаў у галіне пажарнай бяспекі прайшла сустрэча начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Каркоцкага з работнікамі дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці к.п. Нарач”.

У сваім выступе Андрэй Анатольевіч нагадаў работнікам алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, правілы бяспекі ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд, нагадаў дзеянні пры эвакуацыі з будынка, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, алгарытм дзеянняў па сігнале абвесткі насельніцтва “Увага ўсім!”.

У ходзе гутаркі праведзена віктарына па асновах бяспекі жыццядзейнасці, у ходзе якой удзельнікі атрымалі з рук работніка МНС наглядна-выяўленчуюпрадукцыю за свае правільныя і змястоўныя адказы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть