image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каму ратаваць будучыню? Віктар Плакса (Мядзельскі раён)

663

«Як стаць лепшым з лепшых?» - гэтае пытанне задаюць сабе многія, аднак становіцца ім толькі адзін.

-         Яшчэ ў школе Віктар Плакса займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Мерапрыемствы, акцыі, конкурсы, якія праходзілі пад эгідай МНС і не толькі – усё гэта прыцягвала ўвагу хлопца. Зараз Віктар - начальнік змены пажарнай аварыйна - выратавальнай часці № 4 пасёлка Нарач Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Працуючы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія – інтэрнат г.Мядзела” я не магла нават і падумаць, што калісьці з Віктарам мы станем калегамі. Ды і зараз ён з’яўляецца актыўным памочнікам, умее працаваць і з дзецьмі рознага ўзросту, і з дарослымі: як кажуць – “знаходзіць з імі агульную мову” – кажа інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ірына Карапетян.

Па выніках працы за 2018 год прызнаны лепшым маладым спецыялістам установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» з размяшчэннем фатаграфіі на дошцы гонару.

- Сам родам з Мядзела. З дзяцінства люблю спорт і гэта мне вельмі дапамагло ў жыцці і ў прафесіі, якую я выбраў. Бо, калі ты фізічна падрыхтаваны, сабраны, дысцыплінаваны, тады можаш справіцца з любой пастаўленай задачай. Таму, паступіўшы ў Універсітэт грамадзянскай абароны, практычна ніякіх цяжкасцяў не было, калі толькі жыццё па распарадку. Спачатку ўсім было цяжка прывыкнуць, а потым ужо звыкліся з гэтым. Калі побач плячо ў плячо таварышы, якія гатовыя дапамагчы і падтрымаць, - вось што самае галоўнае.

Пасля паспяховай здачы выпускных экзаменаў, ўрачыстага ўручэння дыпломаў і фуражак, якія ляцяць угору,  лейтэнант унутранай службы Віктар Плакса па размеркаванні вярнуўся на Мядзельшчыну. Яго чакалі там, дзе гучыць сірэна, дзе кіруе секундная боегатоўнасць, і пажарная машына, якая імчыць на пажар, калі ад хвалявання пачашчаецца пульс. Потым прыпынак, і пачынаецца сапраўдная баявая работа, у якой яму ўсё зразумела і няма часу на роздум, але ў той жа час ад прынятага рашэння часам залежыць чалавечае жыццё.

-         На гэтую працу ідуць людзі, якім падабаецца прафесія выратавальніка. Я адзін з іх. Дапамагло ў працы тое, што вучоба была максімальна набліжана да працы, так як мы заступалі на дзяжурства ў пажарную частку. Але, як той казаў, нічога не баяцца толькі трусы і дурні. Бо, калі едзеш на пажар, адчуваеш хваляванне, ты не ведаеш, што цябе чакае. А калі прыязджаеш на месца, ацэньваеш абстаноўку, страх сыходзіць, тым больш ты не адзін, побач з табой са стыхіяй змагаюцца твае калегі. На мой погляд, самае галоўнае ў прафесіі выратавальніка - гэта калектыў.

За яшчэ зусім кароткі час службы ў Віктара былі і выпадкі выратавання на пажары. “У памяці застаўся адзін выпадак. Гэта быў звычайны выклік. У пад'ездзе адбылося кароткае замыканне - адключылася электрычнасць. І ўсё бы нічога, але ў адной з кватэр мужчына знаходзіцца пад апаратам жыццёвага забеспячэння. Так як знікла толькі адна фаза, Віктар прыняў рашэнне пракласці падаўжальнікам ад кватэры на іншым паверсе, але штосьці прымусіла перастрахавацца. Ён выйшаў на вуліцу і сказаў кіроўцу зняць з машыны генератар. І інтуіцыя не падвяла - толькі яны гэта зрабілі як ва ўсім доме зноў згасла святло. Так, з дапамогай генератара, да якога хлопцы за лічаныя секунды падключылі апарат, ён і прапрацаваў, пакуль электрасеткі не былі адноўлены.”
  

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть