image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На тэрыторыі Барысаўскага раёна пачалася акцыя «За бяспеку разам»

585

Самы каштоўны рэсурс у нашым свеце – гэта чалавечае жыццё. Нажаль, штогод у нашай краіне гінуць людзі ад пажараў. Пажар – гэта не стыхійнае бедства. Пажар – гэта следства чалавечай халатнасці і безадказнасці ў пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.

 

Акцыя «За бяспеку разам» накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. Кожны дзень ратавальнікі сустракаюцца з насельніцтвам Барысаўшчыны, каб у чарговы раз нагадаць пра абавязковасць выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Фармат сустрэч самы разнастайны. Тут і пажарна-тэхнічнае абследаванне домаўладанняў, якое ў абавязковым парадку суправаджаецца супрацьпажарным iнструктажом i праверцы гатоўнасці жылля да ацяпляльнага перыяда, і масавыя навучальныя сельскія сходы грамадзян, і выступленні ў працоўных калектывах. Безувагі не застанецца ні адна катэгорыя грамадзян.

Так, 17 кастрычніка, пажарна-прафілактычная акцыя прайшла на тэрыторыі Весялоўскага сельскага савета. Работнікі Барысаўскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі мясцовага органа ўлады наведалі жыхароў вёскі Касцюкі. Грамадзяне былі задаволены такой сустрэчай, у некаторых адразу з'явіліся і пытанні ў сферы эксплуатацыі печаў і катлоў на цвёрдым паліве. Таксама людзі сталага ўзросту выказвалі падзякі за асаблівую ўвагу і выказаны клопат аб іх жыцці. Ратавальнікі не адмаўляліся і ад пасільнай дапамогі па гаспадарцы пенсіянерам, якія засталіся адны.

  - Сёння вас бог да мяне паслаў - кажа жыхарка вёскі. - Мой сын паехаў на працу, а сама набраць вады з калодзежа я не змагла. Дзякуй вам, дзеткі, што не забываеце, нас сталых. Цяпер я зразумела, што пажарны апавяшчальнік будзе першы ў спісе маіх запланаваных пакупак.
   

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть