image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Барацьба з пажарамі праз выступленне ў працоўным калектыве (Мядзельскі раён)

618

Аднымі з асноўных задач работнікаў МНС з'яўляюцца – зніжэнне верагоднасці ўзнікнення надзвычайных сітуацый і выключэнне чалавечых ахвяр. Бо як вядома -любую трагедыю лепш папярэдзіць, чым ліквідаваць. Таму выратавальнікі штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў розных напрамках.

Пра тое, як папярэдзіць бяду і не дапусціць пажару ў доме і на працоўным месцы, распавёў начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Анатольевіч Каркоцкі падчас выступлення ў працоўным калектыве дзяржаўнай установы адукацыі “Мядзельскі вучэбна – педагагічны комплекс яслі – сад – сярэдняя школа”. Бо менавіта жывыя зносіны з людзьмі даюць станоўчы вынік у разглядзе тэм, звязаных з забеспячэннем пажарнай бяспекі.

Падчас выступлення былі агавораны пытанні, якія тычацца бяспекі на працы і ў побыце, алгарытм дзеянняў пры пажары, дзіцячы траўматызм. Акцэнтавана ўвага на неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. “Ёсць тыя, хто лічыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік бескарыснай рэччу. Проста людзі не ведаюць, колькі чалавек ужо выратавана дзякуючы гэтай прылазе. Калі распавядаеш аб рэальных выпадках выратавання, жадаючых усталяваць гэту прыладу, становіцца значна больш», - распавёў Андрэй Каркоцкі. Таксама ў ходзе мерапрыемства быў прадстаўлены мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» і даведзена інфармацыя аб ягот важнасці і актуальнасці.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть