image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З днём нараджэння, “Зубраня”!

783

Роўна 50 гадоў таму, 17 жніўня 1969 гады, гукі піянерскага срэбнага горна абвясцілі пра пачатак новай гісторыі пад назвай «Зубраня». Гэтая дата стала своеасаблівым сімвалам, днём сустрэч і ўспамінаў, асаблівым святам. Свой паўвекавы юбілей «Зубраня» адзначыў у коле самых блізкіх: прадстаўнікоў розных пакаленняў супрацоўнікаў і выхаванцаў, партнёраў, сяброў і ганаровых гасцей.

17 жніўня 2019 года ў святочны дзень «Нам - 50!» адбылася ўрачыстая лінейка, якая стала своеасаблівым злучным звяном мінулага і сучаснасці.

Не засталіся ў старане і выратавальнікі Мядзельшчыны. Яшчэ да пачатку мерапрыемства актывісты Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў - пажарных пачалі дапамагаць работнікам МНС: расстаўлялі сталы для гульнявых пляцовак, раскладвалі наглядна – выяўленчую прадукцыю, рыхтавалі інвентар і абсталяванне для правядзення конкурсаў.

У вызначаны час актывісты і выратавальнікі распачалі сваю работу. На гульнявых пляцоўках дзеці з задавальненнем раскручвалі цукеркі, надзеўшы на рукі крагі, складвалі мазаіку, словы і прымаўкі на супрацьпажарную тэматыку, з задавальненнем і цікавасцю спрабавалі абагнаць адзін аднаго на цацачных машынках, знайсці на сабе прышчэпкі з завязанымі вачыма. Падчас конкурсаў яны дэманстравалі свой спрыт, знаходлівасць, кемлівасць. Асаблівую ўвагу прыцягвала пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка і абсталяванне. Дзеці даведаліся, у якіх выпадках выкарыстоўваецца гідраўлічны інструмент, паспрабавалі з яго дапамогай рэзаць металічныя пруты рознага дыяметра, а таксама “патушылі” умоўны пажар.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть