- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Пераадолець 31 кіламетр на веласіпедзе. На Мядзельшчыне прайшоў абласны веласіпедны тур
За некалькі гадоў веларух ў Беларусі адужэў і набраў сілу. яскравы прыклад - велатур, прымеркаваны да Году малой радзімы і 75 гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які прайшоў на Мядзельшчыне. 20 чэрвеня ва установе адукацыі “Нацыянальны дзіцячы аздараўленча – адукацыйны цэнтр “Зубраня” сабралася каля шасці соцень веласіпедыстаў, якія арганізаванай калонай рушылі ў шлях.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў і буйных арганізацый Мінскай вобласці. Каманду установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» узначаліў намеснік начальніка аддзела службы і боегатоўнасці падраздзяленняў установы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” Андрэй Трухман.
Удзельнікам неабходна было пераадолеть маршрут у 31 кіламетр, на працягу якога было прадугледжана некалькі прыпынкаў, так званых «піт-стопы», дзе была магчымасць перавесці дух, здаволіць смагу і трохі падсілкавацца. Хацелася б адзначыць, што нягледзячы на досыць гарачае надвор'е усе каманды дабраліся да фінішнай адзнакі на беразе возера Мястра. Аднак пасля заканчэння велапрабегу выпрабаванні для ўдзельнікаў не скончыліся. Іх чакала спартыўная і культурна-забаўляльная праграма, якая ўключала ў сябе спаборніцтвы па пляжным валейболе, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, штурханні гіры і кіданні бервяна. Але і гэтыя выпрабаванні зладжаная каманда МНС пераадолела з лёгкасцю і усмешкай, заняўшы прызавыя месцы. Першымі ратавальнікі сталі ў спаборніцтве па кіданні бервяна, срэбра заваявалі ў пляжным валейболе і бронзу ў гіравым спорце. Мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам і дыскатэкай.