image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прывітанне, новая змена ! (Стаўбцоўскі раён)

603

“Канікулы без дыму і агню” – акцыя, якую штогод чакаюць “летнія жыхары” аздараўленчых лагераў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з першых дзён заезду ў лагеры задаюцца пытаннем, калі да іх “завітаюць людзі ў форме і падораць цікавае мерапрыемства з абавязковым палівам вадой”. А “людзі ў форме” проста не маюць права падвесці сваіх юных сяброў. Так, у рамках чарговай змены ратавальнікі Стаўбцоўшчыны наведаліся ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Неман”. На гэты раз да мерапрыемстваў далучыліся і работнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, тэрытарыяльнага цэнтра аховы насельніцтва, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама Святар Георгій. Традыцыйна, спачатку хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі на гутарку бяспеки: правілы бяспечных паводзін ніхто не адмяняў, а нагадаць пра іх выкананне – ніколі не будзе лішнім. Вывучалі правілы ў лагеры па-рознаму: праз гутаркі, праз віктарыны (з падарункамі самым актыўным і свядомым), а таксама праз гульню. Акрамя таго, прысутныя ўзгадалі алгарытм дзеяння падчас узнікнення пажару, а таксама правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажару.

-А я ведаю ўсе правілы, бо ўжо не першы раз сутракаюся з вамі ў лагеры, - адзначыў адзін выхаванец з “нёманцаў”. – Але ўдзельнічаць у вашых мерапрыемствах мне заўсёды падабаецца. Асабліва ў тым этапе, калі пачынаецца “абліванне”!

Канешне, не абыходзяцца сустрэчы ў лагерах без паказу магчымасцей пажарнай тэхнікі – гэта “момант шчасця” для дзетвары: пасядзець у кабіне вадзіцеля, прымерыць аддзенне ратавальнікаў, патушыць умоўны пажар – хто пра гэта не марыць?! І, канешне, нікога не пакідае абыякавым водная феерыя.

Будзем спадзявацца, што канікулы пройдуць без надзвычайных сітуацый і атрыманыя веды на практыцы дзецям ніколі не спатрэбяцца.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть