image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Крынічцы» напоўнілася бяспекай ( Старыя дарогі)

622

Свежае паветра, ласкавае сонейка і разнастайны вольны час - у разгары доўгачаканыя летнія канікулы. Можна купацца, загараць, хадзіць у лес. Аднак такія на першы погляд бяскрыўдныя забавы ўтойваюць у сабе мноства небяспек, асабліва для дзяцей. Таму ў гэты перыяд узрастае роля прафілактычных мерапрыемстваў з дзецьмі па арганізацыі бяспекі летняга адпачынку.

З гэтя мэтай у рамках прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню" старадарожскія ратавальнкі наведалі дзетак, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Крынічка».

Мерапрыемства прайшло ў форме квэст-гульні «Шыфар 112», у ходзе якой, прайшоўшы 7 этапаў, дзеці успомнілі правілы бяспечных паводзін у побыце, на вадзе, у лесе, аналізавалі прапанаваныя сітуацыі і знаходзілі з іх выхад. Хлопцы і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх прапанаваных заданнях і разам з выратавальнікамі вучыліся таму, як правільна разводзіць вогнішча, як паводзіць сябе пры разліве ртуці, ратавалі тапельца і аказвалі яму першую медыцынскую дапамогу. Лепшыя знаўцы правіл бяспекі былі узнагароджаны ганаровымі граматамі.

І гэта яшчэ былі не ўсе сюрпрызы, падрыхтаваныя для выхаванцаў лагера. Пад адкрытым небам дзецей чакала вялікая чырвоная машына, якая гучным сігналам запрашала ўсіх у захапляльны свет сапраўдных ратавальнікаў. Не толькі хлапчукі, але і дзяўчынкі з задавальненнем прымяралі «баёўку» і апараты на сціснутым паветры, знаёміліся бліжэй з аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Усё гэта выклікала ў дзяцей ўсмешкі, яркія эмоцыі і станоўчы настрой. У завяршэнні сустрэчы па ўжо існуючай традыцыі для ўсіх адпачывальнікаў ратавальнікі зладзілі сапраўдную «водную феерыю». Захапленню не было мяжы!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть